Знайсці
01.06.2018 / 11:0913РусŁacБел

П’яныя вяскоўцы парэзалі колы 22 аўтамабілям. І свайму таксама — для канспірацыі

28 мая ў Быхаўскі РАУС паступіла шэсць заяў ад жыхароў вёскі Гадылёва, пра тое, што ноччу на іх аўтамабілях былі парэзаныя шыны.

Міліцыя высветліла, што агулам шыны парэзаныя на 22 машынах, якія стаялі на трох вясковых вуліцах.

«Дыверсантаў» знайшлі і затрымалі. Імі апынуліся 54-гадовы і 34-гадовы мясцовыя жыхары. Яны выпілі і сцізорыкам пачалі рэзаць шыны суседзям. Дарэчы, адзін з іх, каб адвесці ад сябе падазрэнні спусціў шыны таксама і на сваім аўтамабілі, паведамляе міліцыя Магілёўскай вобласці.

Цяпер мужчын будуць судзіць за хуліганства.

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930