Знайсці
01.06.2018 / 00:3536РусŁacБел

Начальнік ДАІ Мінскага раёна выйграў у латарэю «Еўраопта» кватэру за $58 тысяч

Пра трыумф начальніка ДАІ Мінскага раёна Івана Кузьменкі паведаміла кампанія «Еўрагандаль» (крамы «Еўраопт»).

Іван Кузьменка з сям'ёй.

Сям'і Кузьменкаў дасталася кватэра ў новабудоўлі каля «Мінск-Арэны» коштам $58 тысяч.

Начальнік ДАІ патлумачыў, што поспех яму прынесла набытая ў краме шакаладка.

Дом, у які будзе жыць начальнік ДАІ.

«Жылплошчу я забяспечыў, цяпер можна і пра папаўненне сям'і задумацца!» — заявіў Іван Кузьменка на ўрачыстай цырымоніі.

У сям'і двое сыноў, трохгадовы Аляксей і дзевяцігадовы Павел.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера