Праз беларуска-ўкраінскую мяжу не прапусцілі расійскіх футбольных «ультрас»
На Чарнігаўшчыне на мяжы з Беларуссю 4 грамадзянам Расіі адмовілі ва ўездзе ва Украіну, паведамляе Радыё Свабода.
Як паведамляе прэс-служба ўкраінскіх памежнікаў, расейцы ва ўзросьце ад 21 да 28 гадоў перасякалі мяжу ў пункце пропуску «Новыя Ярылавічы» аўтамабілем «Форд».
«Мужчыны не маглі выразна паведаміць мэту свайго падарожжа ва Ўкраіну і ня мелі пацьвярджаючых дакумэнтаў, таксама памежнікі ўстанавілі, што яны належаць да «ультрас» расейскага ФК «Тарпеда», — гаворыцца ў паведамленьні.
Памежнікі заяўляюць, што пры аглядзе ў расейцаў выявілі сымболіку з «агрэсіўнымі элемэнтамі выяваў фанатаў—ультрас футбольнага клюбу».
26 траўня, на стадыёне «Алімпійскі» у Кіеве адбудзецца фінал Лігі чэмпіёнаў, у якім згуляюць «Рэал» і «Лівэрпуль». У Кіеве ўзмоцненыя захады бясьпекі.