Знайсці
21.05.2018 / 11:1812РусŁacБел

Дзяўчына легла пад электрычку, а машыніст не заўважыў і паехаў

Здарэнне адбылося ў суботу на станцыі «Уша» (Маладзечанскі раён): 24-гадовая дзяўчына легла пад электрычку, распавяла kraj.by відавочца.

— Я ехала ў электрычцы Маладзечна — Мінск. Выйшла на станцыі Уша. Гэта было прыкладна ў 19.37. Пакуль цягнік стаяў, дзяўчына залезла пад вагон на пешаходны насціл. Электрычка паехала, скрыняй, якая прымацавана пад вагонам, дзяўчыну адкінула ў каляіну паміж рэек. Машыніст не мог яе бачыць, і цягнік, не спыняючыся, паехаў у Мінск.

Пацярпелую забрала хуткая дапамога. Дзяўчына жывая, паведаміў намеснік галоўнага доктара Маладзечанскай цэнтральнай раённай бальніцы Іван Лужынскі: «Цяпер яна знаходзіцца пад нашым узмоцненым кантролем. Прагноз яе выздараўлення станоўчы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031