Знайсці
16.05.2018 / 23:381РусŁacБел

Мадрыдскі «Атлетыка» трэці раз выйграў Лігу Еўропы

uefa.com

У фінале, што прайшоў у Ліёне, «Атлетыка» разграміў «Марсэль» з лікам 3:0 (Грызман, 21, 49, Габі, 89).

«Атлетыка» пачынаў сезон у Лізе чэмпіёнаў, але фінішаваў у групе следам за «Ромай» і «Чэлсі» і стартаваў з 1/16 фіналу ЛЕ. На шляху да фіналу клуб Дыега Сімеоне выбіў з турніру «Капенгаген», «Лакаматыў», «Спортынг», «Арсенал».

Мадрыдскі клуб перамагаў у Лізе Еўропы таксама ў 2010 і 2012 гг.

Праз паўтара тыдні, у суботу 26 мая, у Кіеве пройдзе фінал Лігі чэмпіёнаў, у якім згуляюць «Рэал» і «Ліверпуль».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031