Генпракуратура: Карупцыя ў галіне транспарту павялічылася больш чым у 50 разоў
Генпракуратура прывяла дадзеныя па колькасці карупцыйных злачынстваў у краіне за першыя 3 месяцы 2018 года.
За гэты перыяд карупцыйнымі прызнаныя 696 злачынстваў. Гэта ў два разы больш, чым за такі ж перыяд 2017 года — 311. Да крымінальнай адказнасці прыцягнуты 264 службовыя асобы.
Найбольшая колькасць карупцыйных злачынстваў ўлічана ў галінах (у параўнанні з I кварталам 2017 года):
- дзяржаўнага кіравання — 92 (76);
- сельскай гаспадаркі — 35 (32);
- прамысловасці — 80 (31);
- транспарту — 157 (3);
- аховы здароўя — 78 (9);
- будаўніцтва — 56 (23);
- адукацыі — 45 (37);
- гандлю — 17 (48).
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
У Салігорску 19-гадовая дзяўчына забіла немаўля
 1
Супрацоўніца Цэнтральнага РУУС Мінска напісала данос на начальніка. А яго ўзялі і павысілі
 3
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера