Знайсці
11.05.2018 / 17:399РусŁacБел

Жыхар Віцебска пазычыў у знаёмых 270 тысяч даляраў і вырашыў іх не вяртаць

УСК па Віцебскай вобласці абвінавачвае 49-гадовага жыхара Віцебска ў тым, што ён з 2010 года на працягу некалькіх гадоў пазычыў у 3 чалавек 270 тысяч даляраў і адмовіўся іх вяртаць.

Акрамя таго, у 2017 годзе мужчына падрабіў ветэрынарныя сертыфікаты і пасведчанні якасці і бяспекі.

Дзеянні абвінавачанага следствам кваліфікаваныя па частцы 4 артыкула 209 (махлярства, здзейсненае паўторна, у адмыслова буйным памеры) і часткі 2 артыкула 380 (падробка пасведчання і іншага афіцыйнага дакумента, які надае правы, у мэтах выкарыстання такога дакумента iншай асобай, і збыт такога дакумента, учыненыя паўторна) Крымінальнага кодэкса. Да абвінавачанага прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Мужчына віну па абвінавачванні ў махлярстве не прызнаў, урон пацярпелым не пакрыў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031