Знайсці
10.05.2018 / 09:409РусŁacБел

Казус у Баранавічах: гарадскія і раённыя ўлады кардынальна па-рознаму думаюць пра беларускую мову на ўпакоўках

Юрыст Ігар Случак працягвае рассылаць звароты мясцовым уладам з просьбай выказаць сваю пазіцыю па пытанні ўнясення зменаў у закон «Аб абароне правоў спажыўцоў». Ігар высвятляе стаўленне кіраўніцтва гар- і райвыканкамаў да прапановы зрабіць абавязковым размяшчэнне як рускай, так і беларускай мовы на ўпакоўках тавараў, што прадаюцца ў Беларусі.

Днямі Случак атрымаў адказы ад гарадскіх і раённых уладаў Баранавіч. Сітуацыя нетыповая — погляды абсалютна не супадаюць.

Баранавіцкі гарвыканкам у лісце зазначае, што падтрымлівае меры, якія спрыяюць замацаванню раўнапраўнасці абедзвюх дзяржаўных моў. Але мяркуе, што змены, пра якія гаворыць Случак, пацягнуць дадатковыя выдаткі для вытворцаў, якім давядзецца набыць дарагое абсталяванне, каб змясціць інфармацыю на дзвюх мовах. Гарвыканкам не бярэцца сказаць адназначна, падтрымлівае ці не падтрымлівае падобныя змены, а толькі ўказвае на неабходнасць «дасканалага аналізу і экспертызы».

У той час як Баранавіцкі райвыканкам лічыць прапанову грунтоўнай і адназначна «выказвае сваю падтрымку».

Чытайце таксама: Дзяржстандарт прапанаваў, каб пісаць на ўпакоўках можна было толькі па-беларуску. Але Еўразійскі саюз забараніў

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031