Знайсці
03.05.2018 / 12:148РусŁacБел

Белы дом задумаў забараніць продаж у ЗША кітайскіх тэлефонаў, бо ў іх можа выкарыстоўвацца шпіёнскае абсталяванне

Адміністрацыя Дональда Трампа разглядае законапраект, які забароніць частцы кітайскіх кампаній прадаваць сваю прадукцыю ў ЗША. Гаворка можа ісці ў тым ліку пра тэлефоны марак ZTE і Huawei.

Фота: Manu Fernandez / AP

Як паведамляе The Wall Street Journal са спасылкай на крыніцы ў амерыканскай адміністрацыі, у Белым доме маюць намер абмежаваць паступленне ў ЗША тэлекамунікацыйнага абсталявання з Кітая. Тлумачыцца ўсё гэта пытаннямі нацыянальнай бяспекі.

Па дадзеных выдання, ахвярамі забароны ў першую чаргу могуць аказацца вытворцы смартфонаў Huawei Technologies Co. і ZTE Corp.

Супраць продажу апошніх выступае, у прыватнасці, Міністэрства абароны ЗША. У Пентагоне ўказваюць, што смартфоны набываюць вайскоўцы на базах па ўсім свеце, хоць ёсць асцярогі, што кітайскія вытворцы могуць устаўляць у тэлефоны шпіёнскае абсталяванне.

Huawei і ZTE падобныя абвінавачванні на свой адрас катэгарычна адпрэчваюць.

Між тым, як адзначае WSJ, забарона на пастаўку абсталявання можа ў выніку прывесці да таго, што кітайскімі прыборамі забароняць карыстацца амерыканскім чыноўнікам.

Канчатковага рашэння з нагоды забароны пакуль не прынята, паколькі ў адміністрацыі пакуль не ацанілі магчымых яго наступстваў.

У пачатку гэтага года ў Міністэрства гандлю ЗША ўжо ўзнікалі пытанні да ZTE. Ведамства забараняла амерыканскаму бізнэсу прадаваць матэрыялы для кітайскай кампаніі, абвінавачваючы апошнюю ў парушэнні рэжыму санкцый супраць КНДР і Ірана. Такія ж прэтэнзіі да Huawei былі і з боку Міністэрства юстыцыі ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031