Знайсці
03.05.2018 / 09:427РусŁacБел

Святлана Алексіевіч выказала салідарнасць з Алесем Юркойцем

Нобелеўская лаўрэатка па літаратуры Святлана Алексіевіч падпісала сваю кнігу «У вайны не жаночае аблічча» астравецкаму асветніку і былому мытніку Алесю Юркойцю, які асуджаны на сем гадоў турмы за хабар, піша Радыё Свабода.

«Дарагі Алесь, сілы і веры вам у сябе і будучыню», — напісала Святлана Алексіевіч.

Здымак аўтографа змясціў у фэйсбуку літаратуразнавец Сяргей Шапран.

У верасні 2017 года краязнаўца Алесь Юркойць быў пакараны 7 гадамі пазбаўлення волі па справе ашмянскіх мытнікаў, якіх абвінавацілі ў стварэнні арганізаванай злачыннай групы.

Паводле інфармацыі, распаўсюджанай КДБ, супрацоўнікі Ашмянскай мытні прапускалі праз мяжу з Літвой тавары без належнага афармлення, за што атрымлівалі сумы ад 250 да 3000 даляраў. Падчас ператрусаў дома ў мытнікаў было знойдзена больш за 2,2 мільёна даляраў наяўнымі. Заяўлялася, што колькасьць абвінавачаных дасягнула амаль 60 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031