Знайсці
02.05.2018 / 06:2616РусŁacБел

Пашынян заклікаў да татальных акцый грамадзянскага непадпарадкавання

Пасля таго, як рэспубліканская большасць у парламенце прагаласавала супраць абрання Нікола Пашыняна на пасаду прэм'ер-міністра Арменіі, лідар пратэстнага руху ўвечары на шматлюдным мітынгу на плошчы Рэспублікі ў Ерэване заклікаў сваіх прыхільнікаў з серады аднавіць татальныя акцыі грамадзянскага непадпарадкавання.

«З 8:15 раніцы павінны пачацца татальная забастоўка, перакрыццё вуліц, метро, аэрапорта, міждзяржаўных і міжабласных трас і наогул усяго, што можна перакрыць», — заявіў Нікол Пашынян.

Па словах Пашыняна, у адрозненне ад папярэдніх дзён, актывістам руху ўжо не трэба будзе выбачацца перад грамадзянамі за прычыненыя ім нязручнасці. «Бо незадаволеных дзеяннямі актывістаў грамадзян можна будзе палічыць на пальцах: Армен Ашацян, Ара Баблаян, Ваграм Багдасаран і гэтак далей», — заявіў ён.

Пашынян заклікаў паліцыю адкласці дубінкі і шчыты і далучыцца да народа.

Ён таксама запрасіў усіх сваіх прыхільнікаў вечарам у 19:00 зноў сабрацца на мітынг на плошчы Рэспублікі.

rus.azatutyun.am

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031