Знайсці
27.04.2018 / 20:501РусŁacБел

Экс-дырэктар брэсцкага прадстаўніцтва «Пінскдрэва» скрала ў прадпрыемства больш за 12 тысяч рублёў

Былы дырэктар брэсцкага прадстаўніцтва «Пінскдрэва» асуджаная за крадзяжы, паведаміў БелТА намеснік пракурора Брэста Аляксандр Верабей.

Будучы кіраўніком прадстаўніцтва кампаніі, жыхарка Брэста з верасня 2010 года па студзень 2017-га заключыла сем фіктыўных дамоваў падраду, працы па якіх у рэальнасці не праводзіліся. Налічаныя за нібыта праведзеныя работы грошы яна прысвойвала. Акрамя таго, дырэктар аформіла на працу вартаўніка і прадаўца, якія фактычна не працавалі.

Такім чынам прадпрыемству быў нанесены ўрон на суму больш за 12,2 тысячы рублёў. У ходзе следства абвінавачаная яго пакрыла цалкам.

Суд Маскоўскага раёна Брэста прызнаў экс-дырэктара вінаватай па ч.3 арт.210 (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў буйным памеры) КК і прысудзіў яе да 4 гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання пакарання на два гады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031