Знайсці
27.04.2018 / 19:076РусŁacБел

Прадстаўлены гадзіннік на Android, які пераўтварае руку ў сэнсарны экран ФОТЫ

Даследчыкі з Універсітэта Карнэгі-Мелана паказалі «першы ў сваім родзе» разумны гадзіннік, які можа ператварыць руку ў сэнсарны экран. З дапамогай праекцыі на запясці або далоні ствараецца інтэрактыўная паверхня, а кіраваць можна звыклымі жэстамі пальцаў. 

Кадр з відэа ніжэй

Гадзіннік можа праектаваць інтэрфейс памерам да 40 квадратных сантыметраў, што прыкладна ў 5 разоў больш, чым інтэрфейс звычайнага смарт-гадзінніка.

Кадр з відэа ніжэй

LumiWatch складаюцца з лагічнае платы, праектара, датчыка глыбіні, металічнага корпуса і акумулятара. Праектар выкарыстоўвае тры лазера: чырвоны, сіні і зялёны. Праекцыя дастаткова яркая, каб яе можна было ўбачыць на адкрытым паветры.

Паводле інфармацыі The Verge, кошт прылады складзе каля 600 даляраў ЗША, аднак тэрмін выхаду на рынак не называецца.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031