Знайсці
27.04.2018 / 19:433РусŁacБел

Volkswagen зрабіў чахлы для айфонаў з машын, якія трапілі ў аварыю праз размовы кіроўцаў па тэлефоне 

Шведскае падраздзяленне Volkswagen сумесна з кампаніяй NordDDB вырашыла вырабіць чахлы для iPhone 8 з кузаўных панэляў машын, што былі разбітыя ў ДТЗ па віне кіроўцаў, якія ўзялі ў рукі смартфон падчас кіравання, піша «Папулярная механіка».

«Мы ведаем, як гэта бывае: знаходзячыся за рулём, раптам бярэш тэлефон, каб адказаць на званок ці адправіць паведамленне, — кажа Ёхан Карлсан, брэнд-менеджар у стакгольмскім падраздзяленні Volkswagen, — аднак у гэты момант верагоднасць патрапіць у ДТЗ павялічваецца ў 23 разы».

Усяго будзе выпушчана 153 чахлы. Сродкі, атрыманыя ад іх продажу, пойдуць дабрачыннай арганізацыі Trafikskadefonden, якая займаецца дапамогай людзям, што пацярпелі ў аварыях. Каштуе адзін такі чахол 599 шведскіх крон (каля 70 даляраў).

Мы спадзяёмся, што чахол для тэлефона, зроблены з машын, пабітых у такіх аварыях, прымусіць чалавека падумаць двойчы, перш чым узяць у рукі тэлефон. Чахол будзе маўклівым напамінам пра тое, што варта сачыць за дарогай», — сказаў Ёхан Карлсан.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031