Знайсці
26.04.2018 / 15:0611РусŁacБел

Дапрацаваны беларускі электрамабіль прэзентуюць да канца года

Дапрацаваны беларускі электрамабіль плануецца прадэманстраваць да канца 2018 года, паведаміў сёння журналістам старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімір Гусакоў на сесіі Агульнага сходу акадэміі, піша БелТА.

«У мінулым годзе паказалі прыкладную мадэль, зараз актыўна працуем ужо над цалкам беларускім узорам электрамабіля. Гэта вельмі складаны механізм для вырабу, адпрацоўваем розныя сістэмы. Мы плануем стварэнне электрамабіля не толькі нейкага аднаго тыпу — мы адпрацоўваем і прадстаўнічага класа, сярэдняга класа і даступны для шырокіх слаёў насельніцтва, ён павінен быць даступным па цэнах і зручным у выкарыстанні «, - адзначыў старшыня Прэзідыума НАН.

Што да серыйнай вытворчасці электрамабіляў, то гэта асобнае пытанне. Яно можа быць наладжана на новым ці ўжо дзеючым прадпрыемстве, напрыклад на «БелДжы, мяркуе Гусакоў.

«Мы не пакінулі ідэю электрамабіля, па-ранейшаму працуем над ёй і паспяхова рухаемся наперад», — рэзюмаваў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930