Знайсці
21.04.2018 / 17:0723РусŁacБел

На М1 шмат аварый праз пясчаную буру ФОТА, ВІДЭА

На трасе М1 (Брэст — Мінск - мяжа Расіі), на ўчастку дарогі паміж Дзяржынскам і Баранавічамі, — пясчаная бура. Нязвыклая для Беларусі з'ява выклікала мноства ДТЗ.

«З палёў (верагодна) падняўся сухі пясок. Шмат аварый, ёсць пацярпелыя», — паведаміў адзін з чытачоў Tut.by.

«Калі ехаць з боку Мінска, не даязджаючы «Зубра» (металічны знак у выглядзе зубра на трасе М1) кіламетр ці два прыкладна», — удакладніў яшчэ адзін сведка.

«На М1, не даязджаючы мяжы Мінскай і Брэсцкай вобласці, моцны замес прама на перамеце. У правым фура, вольва ў кювеце, абедзве паласы ў аскепках. На абочыне машын 10, незразумела, разявакі або таксама ледзь коцнуліся. Знакаў не было, мяркуючы па пашкоджаннях у «Вольва», усё вельмі і вельмі сумна. Па ходу, чарговы прафесіянал на фуры вырашыў, што не па-пацанску тармазіць пры нулявой бачнасці», — адзначае карыстальнік форума Onliner.by.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера