Знайсці
21.04.2018 / 01:1167РусŁacБел

Мінскі гопнік стаў героем інтэрнэту: праехаў па газоне, пабіўся з відавочцам і атрымаў у вочы балончыкам. А ў выніку зняў штаны ВІДЭА

Канфлікт двух кіроўцаў на вуліцы Голубева ў Мінску стаў нагодай для артыкула на партале Onliner.by.

Чытач сайта зняў на відэа, як кіроўца «Фальксвагена» паехаў проста па траве. А калі той палез біцца, пырснуў яму ў вочы з газавага балончыка.

Наступныя некалькі хвілін роліка — нецэнзурнае высвятленне адносінаў.

У рэшце рэшт кіроўца «Фальксвагена» зняў штаны, каб прадэманстраваць свой азадак.

Матэрыялы накіраваныя ў ДАІ. У міліцыю напісаў і кіроўца «Фальксвагена» — наракае, што ў яго можа сапсавацца зрок ад газавага балончыка.

БЮ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031