Знайсці
19.04.2018 / 14:5163РусŁacБел

Крэмль адказаў на ідэю стварэння незалежнай ад РПЦ царквы ва Украіне

Крэмль не падтрымлівае ідэю аўтакефаліі Украінскай праваслаўнай царквы, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, паведамляе РБК.

«Дзеянні, накіраваныя на раскол царквы, наўрад ці могуць падтрымлівацца і наўрад ці могуць вітацца», — заявіў Пяскоў, адзначыўшы, што пазіцыя РПЦ і яе кіраўніка патрыярха ўсёй Русі добра вядомая.

Вярхоўная рада падтрымала 19 красавіка зварот прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі да Канстанцінопальскага патрыярха Варфаламея аб прадстаўленні аўтакефаліі Украінскай праваслаўнай царкве. За адпаведную пастанову прагаласавалі 268 дэпутатаў з 450.

«Вы, ваша святасць, адзіны чалавек у свеце, які мае кананічнае права і законную ўладу вырашаць такога роду пытанні. Уся наша нацыя глядзіць на Вас з глыбокай павагай і надзеяй, таму што менавіта ў вашых сілах — падарыць нам адзінства, мір і згоду, у якіх мы так маем патрэбу і якіх мы так доўга былі пазбаўлены», — піша прэзідэнт Украіны ў сваім звароце да патрыярха Варфаламея.

Ён падкрэслівае, што дабраславенне патрыярха і дакумент аб аўтакефаліі «дапоўняць зацвярджэнне незалежнасці і самастойнасці Украіны ў духоўным вымярэнні».

У дакуменце таксама ўказана, што прадастаўленне аўтакефаліі «стане не толькі ўрачыстасцю праваслаўя, але і актам глыбокай гістарычнай справядлівасці», умацуе рэлігійную свабоду ва Украіне, узмоцніць правы і свабоды грамадзян.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031