Знайсці
18.04.2018 / 14:4321РусŁacБел

Былога старшыню Гомельскага райвыканкама злавілі ў Расіі

На мінулым тыдні стала вядома пра «знікненне» старшыні Гомельскага райвыканкама Аляксандра Сітніцы. Ніхто з прадстаўнікоў праваахоўных органаў не каментаваў гэтую інфармацыю. Толькі прэс-служба Гомельскага аблвыканкама паведаміла аб звальненні Сітніцы «за прагулы». Як стала вядома TUT.BY, сляды былога чыноўніка знайшліся ў Расіі.

Па словах крыніц, Сітніца спачатку пайшоў на бальнічны, а потым перастаў выходзіць на працу. У гэты ж час да яго ўзніклі пытанні ў сілавікоў.

Неўзабаве чыноўнік быў абвешчаны ў вышук. У канцы мінулага тыдня яго затрымалі ў Расіі, паведамілі tut.by дзве крыніцы. Пацвердзіць гэтую інфармацыю ў праваахоўных органах Беларусі не ўдалося.

У МУС параілі сачыць за паведамленнямі на афіцыйным сайце ведамства.

На мінулым тыдні сын Сітніцы сказаў, што сям'я заўсёды жыла «на свае грошы». Што да магчымых прэтэнзій сілавікоў, то лічыць, што «яны нічога не знойдуць». «Думаю, нават калі будзе суд, яго апраўдаюць», — сказаў ён.

Аляксандр Сітніца узначальваў Гомельскі райвыканкам з 2009 года.

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031