Знайсці
16.04.2018 / 15:241РусŁacБел

У Ерэване ў сутычцы з паліцыяй пацярпелі пратэстоўцы

У выніку супрацьстаяньня паміж пратэстоўцамі і паліцыяй на праспэкце Баграмяна ў Ерэване як мінімум двое дэманстрантаў былі параненыя.

Паліцыя расьцягнула калючы дрот і ўжыла спэцсродкі, праўдападобна шумавыя гранаты.

Таксама, як паведамляюць інфармагенцтвы, паліцыя прымяніла слезацечны газ. Паліцыя папярэдзіла дэманстрантаў, што прынятае рашэньне аб разгоне дэманстрацыі.

Сёньня з самай раніцы сотні актывістаў і студэнтаў блякавалі цэнтральныя вуліцы армянскай сталіцы, што паралізавала рух транспарту на многіх участках гораду.

Так пратэстоўцы спрабуюць прадухіліць падаўжэньне ўлады Сержа Саргсяна ўжо на пасадзе прэм’ер-міністра. Галасаваньне па кандыдатуры экс-прэзыдэнта ў парлямэнце намечана на 17 красавіка.

Краіна пераходзіць да парлямэнцкай форме праўленьня. Кіраваць дзяржавай стане прэм'ер-міністар. Кіроўная Рэспубліканская партыя Армэніі 14 красавіка вылучыла на гэтую пасаду Саргсяна, які з 2008 па 2018 гады займаў пасаду прэзыдэнта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930