У Рыме памёр кінарэжысёр Віторыа Тавіяні
AP Photo/Michael Sohn
Італьянскі сцэнарыст і кінарэжысёр Віторыа Тавіяні, які працаваў разам са сваім братам Паола, памёр у нядзелю ў Рыме ва ўзросце 88 гадоў. Пра гэта агенцтву ANSA паведаміла дачка рэжысёра.
Браты Тавіяні знялі шэраг фільмаў, якія атрымалі ўзнагароды на прэстыжных кінафестывалях. Сярод іх «Бацька-гаспадар» (Padre padrone, 1977, «Залатая пальмавая галіна»), «Ноч святога Ларэнца» (La notte di San Lorenzo, 1982) і «Цэзар павінен памерці» (Cesare deve morire 2011, «Залаты мядзведзь»). Напалову документальная драма «Цэзар павінен памерці» распавядала пра тэатральную студыю ў рымскай турме. Усе артысты былі сапраўднымі вязнямі.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
У Расіі арыштавалі журналіста Associated Press
 1
Сэндвічы з яечнай пастай — рэцэпт
 1
Маск прыбыў з неабвешчаным візітам у Кітай
 6
Спыталі ў зорак беларускага ютуба, навошта ім вусы
 4
Аб'явілі дату правядзення фестывалю Тutaka — 2024
 2
З праваабаронцаў — у Свята-Елісавецінскі манастыр: як склаўся лёс экс-палітвязня Андрэя Бандарэнкі
 15
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера