Расія сцвярджае, што сірыйцы збілі 71 са 103 ракет
Фота: ракеты ў небе над Дамаскам.
Заходняя кааліцыя нанесла ўдары па сілах Асада ўранку 14 красавіка. Расійскія сілы ў Сірыі не збілі ніводнай ракеты — як лічыцца, таму што атака не кранала расійскіх вайсковых баз.
Сірыйцы спачатку заявілі, што збілі 13 ракет са 100. Пасля яны павялічылі лічбу збітых ракет да паловы. Нарэшце, расійскі Генштаб абвесціў, што сірыйскія СПА збілі 71 крылатую ракету са 103 выпушчаных — дзякуючы таму, што Расія ўмацавала СПА краіны.
Амерыканскія і французскія вайсковыя ведамствы адказалі, што ў іх няма падстаў лічыць, што нейкая з выпушчаных ракет была збітая.
На відэа з Дамаска відаць, што ракеты СПА ўзлятаюць і выбухаюць у небе, самаліквідоўваючыся.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
У Мінску за прастытуцыю затрымалі 14-гадовую школьніцу
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера