Знайсці
12.04.2018 / 11:48РусŁacБел

Сіноптыкі распавялі, калі зноў стане цёпла

Фота Юліі Міцкевіч

Раніцай у пятніцу, 13 красавіка, тэмпература паветра складзе ад мінус 1 да плюс 5°C. Днём — + 13-18°C.

Найцяплей будзе ў Брэсцкай вобласці - +19—22°C. У Мінску чакаецца каля 14°C.

У суботу замаразкі будуць хіба па паўночным усходзе краіны, там чакаецца пры праясненнях да мінус 2°C.

Удзень чакаецца +13-19°C, па поўдні да +22°C. У Мінску ў суботу да +15°C

У ноч на нядзелю, 15 красавіка, на большай частцы тэрыторыі, а днём толькі ў некаторых раёнах кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Удзень — +14-20°C.

У панядзелак і аўторак, 16-17 красавіка, надвор'е будзе вызначаць цёплая вільготная паветраная маса з Заходняй Еўропы. Кароткачасовыя дажджы, навальніцы, уначы — +5—12°C, удзень да +22°C, у Брэсцкай вобласці да +24°C.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера