Знайсці
09.04.2018 / 13:5514РусŁacБел

Арганізатары «Чарнобыльскага шляху» крыху змянілі фармат акцыі

Цяпер мітынг будзе перад шэсцем.

Акцыя ў 2017 г., фота Сяргея Гудзіліна

Заяўка на правядзенне сёлетняга Чарнобыльскага шляху была пададзеная ў Мінгарвыканкам на мінулым тыдні

Арганізатары заплянавалі збор а 18-й 26 красавіка на пляцоўцы каля Акадэміі навук, да 18.30 там будуць разгорнутыя стэнды, ад 18.30 да 19.00 пройдзе мітынг на прыступках Акадэміі навук,

з 19.00 да 20.30 запланаванае шэсце традыцыйным маршрутам — праспектам Незалежнасьці і вуліцай Сурганава да Чарнобыльскай капліцы ў Парку Дружбы народаў. Ля капліцы будуць памінаць памерлых ад чарнобыльскай катастрофы, паведамляе Радыё Свабода.

Заяўнікі спадзяюцца, што адказ будзе атрыманы ў канцы гэтага тыдня. 

КХП БНФ будзе падаваць сваю заяўку на мітынг у Кіеўскім скверы Мінска

Арганізатары Чарнобыльскага шляху — 2018 расказалі, што акцыя 26 красавіка стане пачаткам кампаніі «Астравецкі шлях». Кампанія будзе праходзіць цягам 6 месяцаў. Акцыі (круглыя сталы аб праблемах Чарнобыля, збор подпісаў за спыненьне будаўніцтва БелАЭС) у рамках кампаніі пройдуць у розных гарадах, у тым ліку ў Астраўцы, Заслаўі, Радашковічах, Маладзечне, Вілейцы, Навалукомлі, Белаазёрску. Арганізатары кампаніі будуць дамагацца спынення будаўніцтва Беларускай АЭС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031