Знайсці
06.04.2018 / 08:4116РусŁacБел

Times распавяла пра лабараторыю па вытворчасці «Навічка» пад Саратавам

ТАСС

Месцам распрацоўкі баявога нервова-паралітычнага рэчыва, ужытага ў Солсберы супраць былога афіцэра ГРУ Сяргея Скрыпаля і яго дачкі Юліі, з'яўляецца ваенная даследчая база ў закрытым горадзе Шыханы ў Саратаўскай вобласці. Пра гэта паведамляе газета The Times.

Па дадзеных выдання, такія звесткі прадстаўнікі брытанскай разведкі агучылі на брыфінгу для саюзнікаў. Брыфінг праводзіўся для таго, каб пераканаць сусветных лідараў у датычнасці Расіі да атручвання Скрыпаля з выкарыстаннем рэчыва «Навічок».

У Шыханах размешчаны Цэнтральны навукова-даследчы выпрабавальны інстытут, які «з'яўляецца галаўным у Міністэрстве абароны па праблемах радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны», казаў у 2008 годзе начальнік інстытута, палкоўнік Сяргей Кухоткін, піша РБК.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930