Знайсці
02.04.2018 / 12:182РусŁacБел

Вясна ідзе: на гэтым тыдні да плюс 19 на поўдні краіны

Пацяплее ўжо ў сераду.

Фота Юліі Міцкевіч

3 красавіка ноччу па паўночна-ўсходняй частцы краіны яшчэ пройдзе кароткачасовы снег. Днём пераважна без ападкаў, толькі ў паўночна-заходніх раёнах пройдуць дажджы.

Ноччу -4 … + 1°С, днём + 4 … + 10°С, па Брэстчыне да + 11 … + 14°С.

У сераду ўначы 0 … + 6°С, днём пацяплее і максімальная тэмпература ў другой палове дня павысіцца да + 8 … + 15°С, па паўднёвым захадзе краіны паветра прагрэецца да +16 … + 18°С.

5 красавіка, у чацвер, надвор'е вызначыць цёплая паветраная маса з паўднёвага захаду Еўропы.

Максімальная тэмпература днём + 11 … + 17°С, па паўднёвым захадзе краіны паветра прагрэецца да + 19°С.

У пятніцу — кароткачасовыя дажджы. Максімальная тэмпература днём + 11 … + 17°С, па паўднёвым усходзе + 19°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера