Знайсці
02.04.2018 / 11:58РусŁacБел

Нецвярозага кіроўцу маршруткі затрымалі ў Брэсце

На скрыжаванні вуліц Маскоўская і Фруктовая сёння ў 8.00 супрацоўнікі аддзялення тэхнагляду і ДАІ спынілі маршрутнае таксі №9 «Пежо Баксёр», 44-гадовы кіроўца парушыў правілы перавозкі пасажыраў.

Так у аўтамабілі прадугледжаны 20 месцаў для сядзення, аднак у момант прыпынку ў машыне знаходзіліся 23 чалавекі.

Акрамя таго, пры разглядзе ў праваахоўнікаў выклікала падазрэнне фізічны стан кіроўцы. Мужчыну даставілі ў абласны наркалагічны дыспансер. Аказалася, на маршрут ён выйшаў нецвярозым (0,46 праміле).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера