Знайсці
02.04.2018 / 10:3214РусŁacБел

Расіянін з нажом напаў на 90-гадовую жыхарку Віцебска ў яе доме і абрабаваў

Падрабязнасці злачынства БЕЛТА расказаў афіцыйны прадстаўнік УУС Віцебскага аблвыканкама Віталь Сапроненка.

Жанчына 1928 года нараджэння заявіла ў міліцыю аб выпадку ў дзень нападу. Жанчына расказала, што 1 красавіка каля 11.30 у яе дом прабраўся невядомы мужчына і, пагражаючы нажом, забраў кашалёк, у якім было больш за 1 тысячу рублёў.

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку РАУС і УУС па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства затрымалі злачынцу. Гэта раней судзімы жыхар Смаленскай вобласці 1986 года нараджэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера