Знайсці
02.04.2018 / 09:554РусŁacБел

У Чыжоўцы прарвала водаправод: праблемы з вадой у Серабранцы, Лошыцы і Кастрычніцкім раёне

Трубаправод халоднага водазабеспячэння прарвала на вул. Убарэвіча ў Мінску, паведамілі БелТА ў Мінскім гарадскім упраўленні МНС.

Інцыдэнт адбыўся на вул. Убарэвіча, 176 — прарвала трубаправод халоднага водазабеспячэння дыяметрам 1020 мм. На месцы працуе аварыйная брыгада водаканала.

Як паведамілі ва УП «Мінскводаканал», у сувязі з пашкоджаннем на вадаводзе ў раёне вул. Убарэвіча зніжаны ціск вады ў мікрараёнах Чыжоўка, Серабранка, Лошыца, у Кастрычніцкім раёне. Вядуцца работы па аднаўленні падачы вады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера