Знайсці
24.03.2018 / 10:3312РусŁacБел

ЗША даюць Украіне 620 млн даляраў на абарону

ЗША павялічылі выдаткі для Украіны да 620 млн даляраў, каб падтрымаць яе ў сферы абароны і бяспекі. Пра гэта паведаміў прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка.

«Удзячны прэзідэнту Трампу і Кангрэсу ЗША за падтрымку бюджэтнага закона, які прадугледжвае павелічэнне выдаткаў на падтрымку Украіны на 2018 год, пацвярджаючы галоўную ролю ЗША ў абароне ключавых прынцыпаў свабоды і дэмакратыі», - напісаў Парашэнка.

Паводле яго слоў, дапамога ЗША ўзмоцніць абаронны патэнцыял Украіны.

Раней паведамлялася, што ЗША дадуць Украіне супрацьтанкавыя ракетныя комплексы «Джэвелін» (Javelin) за свой кошт.

Супрацьтанкавыя сістэмы «Джэвелин» кваліфікуюць як смяротным абарончае ўзбраенне. Яны прызначаныя для паражэння бранятэхнікі, а таксама верталётаў і БПЛА, якія знаходзяцца на невялікай вышыні.

Раней у Дзярждэпе адзначылі, што гэтае рашэнне - частка намаганняў ЗША дапамагчы Украіне абараніць сваю тэрытарыяльную цэласнасць і «стрымаць далейшую агрэсію». Расію гэтыя паведамленні абурылі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031