Знайсці
22.03.2018 / 20:565РусŁacБел

Антыбіётык новага пакалення ствараюць з малака качканосаў, якое мае ўнікальныя ўласцівасці

Навукоўцы знайшлі новы і зусім нечаканы сродак ад бактэрый, якія ўстойлівыя нават да самых сучасных лекаў, піша eurekalert.org.

Амаль 70 гадоў антыбіётыкі былі практычна панацэяй чалавецтва: імі лячылі амаль усё. Але чым больш мы іх выкарыстоўвалі, тым больш устойлівымі станавіліся бактэрыі. Ужо існуюць «супербактэрыі», на якія не могуць паўздзейнічаць нават самыя сучасныя антыбыётыкі. 

У 2010 годзе навукоўцы высветлілі, што ў малака качканосаў ёсць антыбактэрыяльныя ўласцівасці. 

У адрозненне ад іншых сысуноў у качканосаў няма саскоў, малако нібы пот праступае на брушка качканоса, адкуль дзіцяняты яго і злізваюць. У выніку яны падвяргаюцца дадатковай небяспецы з боку вонкавага свету, і, магчыма, менавіта таму малако гэтых незвычайных жывёл валодае антыбактэрыяльнымі ўласцівасцямі.

Аўстралійскія навукоўцы вырашылі высвятліць, які механізм уплывае на такую дзіўную асаблівасць, і выявілі незвычайны і цалкам унікальны бялок, які змяшчаецца ў гэтым малацэ. Менавіта гэты бялок і забівае большасць з вядомых хваробатворных бактэрый.

Даследчыкі мяркуюць, што ўнікальная структура дапамагае бялку спраўляцца з супербактэрыямі, і цяпер маюць намер вырабіць на яго аснове антыбіётык новага пакалення.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031