Знайсці
20.03.2018 / 15:257РусŁacБел

Лукашэнка расказаў пра акаўнт у інстаграме

20 сакавіка падчас сустрэчы кіраўніка Беларусі з творчай моладдзю запыталіся, калі Лукашэнка нарэшце прыдзе ў сацыяльныя сеткі. У прыватнасці гаворка вялася пра Instagram.

Прэзідэнт сказаў, што прэс-сакратарка Наталля Эйсмант даўно ўгаворвае яго прыйсці ў сацыяльныя сеткі. «Марай жыве, каб у мяне дзесьці была старонка».

«Але ж там будзе нават не тысяча паведамленняў. Вы ж усе будзеце пісаць з мэтай паразмаўляць з прэзідэнтам», — сказаў Лукашэнка. Кіраўнік Беларусі адзначыў, што адказаць усім асабіста не зможа, а наймаць памочніка, каб адказваў той, лічыць нячэсным.

«Пакуль устрымаюся. Сайт прэзідэнта ёсць, чаму вы туды не пішаце?» — сказаў беларускі лідар.

У сваю чаргу Наталля Эйсмант запэўніла, што бліжэйшым часам, магчыма, будзе створаная старонка ў інстаграме прэс-службы прэзідэнта, дзе можна будзе дзяліцца нефармальнымі здымкамі, якія не трапляюць на афіцыйны сайт.

ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930