Знайсці
17.03.2018 / 19:2310РусŁacБел

Пад Глыбокім старшыня калгаса разбіўся насмерць, урэзаўшыся на аўто ў шлагбаум

Трагедыя адбылася 17 сакавіка ў 6.45, паведамілі БелТА ў ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама.

Месца здарэння. Фота ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама

Кіраўнік аднаго з сельскагаспадарчых прадпрыемстваў на аўтамабілі «Ніва Шэўрале» накіроўваўся на тэрыторыю фермы, але наехаў на шлагбаум.

62-гадовы кіроўца атрымаў цяжкія цялесныя пашкоджанні, ад якіх загінуў на месцы аварыі. У аўтамабілі знаходзіліся таксама дзве жанчыны. Яны не пацярпелі.

Праводзіцца праверка.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера