«І аўтаматамі дабіваць тых, хто выжыве»: пракурор Украіны заявіў аб планах Надзеі Саўчанка ўзарваць Вярхоўную Раду
Генеральны пракурор Украіны Юры Луцэнка заявіў, што народны дэпутат Вярхоўнай рады Надзея Саўчанка планавала здзейсніць тэракт у будынку ўкраінскага парламента, паведамляе «Украінская праўда».
«У следства ёсць неабвержныя доказы таго, што Надзея Саўчанка асабіста планавала, прыцягвала, давала ўказанні, як правесці тэрарыстычны акт у сценах парламента, знішчыўшы баявымі гранатамі дзве ложы — урадавую і службовую. Мінамётамі [планавалася] абрынуць скляпенне Вярхоўнай Рады і аўтаматамі дабіваць тых, хто выжыве», — заявіў генпракурор з трыбуны парламента.
Генпракурор заявіў, што мае намер сёння ж унесці прадстаўленне аб пазбаўленні Саўчанка дэпутацкай недатыкальнасці і яе арышце.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
У Мінгарвыканкаме расказалі, з якога ўзросту і на колькі часу могуць браць школьнікаў на працу. З дакладнасцю да хвіліны
 2
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера