Знайсці
13.03.2018 / 12:55РусŁacБел

Туркі абклалі курдаў у сірыйскім Афрыне

Сірыйскі горад Афрын, дзе Турцыя працягвае ваенную аперацыю супраць курдаў, абкладзены. Пра гэта паведамляе турэцкі Генштаб.

Паводле яго інфармацыі, аблога пачалася ў панядзелак, таксама ўстаноўлены кантроль над стратэгічна важнымі для наступных дзеянняў раёнамі. Паказваецца, што з пачатку аперацыі былі нейтралізаваныя 3393 тэрарысты. Як перадае агенцтва Anadolu, падраздзяленни УС Турцыі і атрады «Сірыйскай свабоднай арміі» (ССА) стварылі калідор для бяспечнай эвакуацыі мірных жыхароў з паўднёвых раёнаў горада.

У той жа час прадстаўнік курдаў распавёў Reuters, што абкласці горад Анкары не ўдалося. Аднак свабодна трапіць у населены пункт, паводле яго слоў, немагчыма, паколькі турэцкія войскі абстрэльваюць ўсе вядучыя да яго дарогі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930