Знайсці
05.03.2018 / 13:04РусŁacБел

Нацыянальны мастацкі музей выпусціў карту госця

Фота Мікіты Недаверкава

Гэта імянная карта, яе ўладальнік можа наведваць часовыя некамерцыйныя і пастаянныя экспазіцыі Нацыянальнага мастацкага музея на працягу ўсяго года.

Таксама госць бясплатна можа ўдзельнічаць у акцыях «Вераснёвая ноч у Мастацкім» і «Ноч музеяў», мерапрыемствах музея без асобна устаноўленага прэйскуранта.

Пры наведванні музея ў складзе экскурсійнай групы пры прадастаўленні карты плата бярэцца толькі за экскурсійнае абслугоўванне, без аплаты уваходнага білета.

Кошт карты госця Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі складае 40 рублёў

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера