Знайсці
05.03.2018 / 11:305РусŁacБел

«На заснежаны востраў»: кніга як танга

Пра новую кнігу Анкі Упала піша Вера Дзядок.

Неяк у юнацтве ў мяне быў кавалер руска-габрэйскага паходжання, ён быў родам з Кіева, а жыў у Германіі. Прыехаў ён у Менск, і пайшлі мы з ім у тэатр глядзець «Раскіданае гняздо». Яму яно актыўна не спадабалася: «ад мяне далёкія гэтыя сялянскі страсці». На што я яму пярэчу: гэта не сялянскія страсці, гэта паўстанне нацыі.

А заўчора на кніжным кірмашы зноў нейкія спікеркі: цяжка зразумець вершы Купалы таму, хто не ведае, што такое саха і каса. А я ведаю, што такое каса, толькі ў тэорыі. Аднак не лічу, што Купалу трэба зводзіць да сельскай гаспадаркі. Ды і Менск, на які ўсе наракаюць, што ў літаратуры яго няма — у «Тутэйшых» ёсць сабе.

Гэта я да таго, што страшна рада, што нарэшце з'явілася літаратура, дзе гаворка не только пра бары-лясы, родны край і мова мая. Я пра кнігу Анкі Упалы «На заснежаны востраў». Кніга пра намацванне межаў, пра досвед спазнання чужога і спазнання сябе — праз чужога. Кніга як танга: адзін крок разбурае мяжу паміж людзьмі, а наступны, магчыма, зноў яе пабудуе.

Больш няма чаго дадаць. Чытаць абавязкова.

Гэта тая літаратура, якую, магчыма, можна даць пачытаць руска-габрэйскаму кіеўцу ў Германіі ці ў іншай краіне свету — усё адно якой. Свет вялікі, варта толькі разгарнуць «На заснежаны востраў».

Вера Дзядок, facebook.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031