Знайсці
05.03.2018 / 10:372РусŁacБел

У Гомелі 25 сакавіка будуць канцэрт і экскурсія

Сотую гадавіну абвяшчэння незалежнасці БНР у Гомелі адзначаць святочным канцэртам і гістарычнай экскурсіяй па мясцінах, звязаных з тагачаснымі падзеямі і асобамі, паведамляе Радыё Свабода.

Такі фармат зацвердзіў Гомельскі грамадскі арганізацыйны камітэт святкавання юбілейнай даты, паведаміў сябра аргкамітэта Уладзімтр Кацора.

25 сакавіка плануецца таксама традыцыйны аб’езд месцаў нараджэння ці пахаваньня асобаў, якія спрычыніліся да ўмацаванняя беларускай дзяржаўнасці.

Напярэдадні юбілейнай даты запланаваная прэзентацыя кнігі гісторыка Валянціны Лебедзевай: «Пакліканая Свабодай. Нарыс жыцьця і дзейнасці Палуты Бадуновай».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера