Знайсці
05.03.2018 / 10:098РусŁacБел

У Мастах сабачнік выратаваў школьніцу, якая выйшла на тонкі лёд рабіць эфектнае фота

У Мастах выпадковы мінак выратаваў дзяўчынку, якая правалілася пад лёд на Нёмане.

Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага рэспубліканскага таварыства выратавання на водах.

Вечарам 3 сакавіка дзеці святкавалі дзень нараджэння ў адным з мастоўскіх кафэ. Потым пайшлі прагуляцца ў раён падвеснага моста праз Нёман. Для таго каб зрабіць эфектнае фота, 11-гадовая і 12-гадовая сяброўкі выйшлі на лёд. Лёд трэснуў, і дзяўчынкі апынуліся ў вадзе. Адна з іх была блізка да берага, таму яе за руку выцягнулі сябры. Другой жа яны дапамагчы не маглі.

«Крыкі аб дапамозе пачуў мужчына. Ён у гэтым час выгульваў сабаку. Зняўшы ланцужок з гадаванца, мужчына выкарыстаў яго ў якасці выратавальнага сродку», — распавялі ратавальнікі. Мужчына здолеў сканцэнтраваць увагу дзяўчынкі на павадку і выцягнуць яе з вады. Атрымаўшы сігнал, дзяжурная змена выратавальнай станцыі па трывозе выехала на месца. Здароўю дзяцей нічога не пагражае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера