Знайсці
03.03.2018 / 16:3812РусŁacБел

У Антарктыдзе знойдзеныя выспы з неймавернай папуляцыяй пінгвінаў, пра якую раней не ведалі

Дзякуючы здымкам з космасу, навукоўцы выявілі на маленькіх выспах побач з Антарктыдай 1,5 мільёна пінгвінаў, пра існаванне якіх раней не было вядома, піша Scientific Reports.

Фота гэтае і ніжэй: Michael Polito/Louisiana State University

Выспы Дангер непадступныя: чалавеку вельмі складана да іх дабрацца праз аддаленасць ад мацерыка і грудаў лёду ў вадзе, якія не растаюць нават летам. Навукоўцы раней здагадваліся, што на выспах жывуць пінгвіны, але нават не ўяўлялі, наколькі іх шмат.

У 2014 годзе даследчыкі звярнулі ўвагу на дзіўныя аб'екты на спадарожнікавых здымках выспаў. Спачатку вырашылі, што гэта птушыны памёт. Але ў 2015 годзе навукоўцы адправіліся на адзін з астравоў, каб паглядзець, хто пакінуў гэтыя сляды, і выявілі неверагодную калонію пінгвінаў.

«Вада вакол выспы літаральна кішэла пінгвінамі», — распавядае Майкл Паліта, адзін з даследчыкаў. 

Пасля падліку з дапамогай аналізавання здымкаў на камп'ютары выявілася, што на выспах жыве паўтара мільёна птушак! Раней лічылася, што калоніі пінгвінаў памяншаюцца праз змены клімату, але знаходка такой неймавернай колькасці асобінаў абвергла гэтае перакананне.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031