Знайсці
22.02.2018 / 16:3010РусŁacБел

У Беларусі заўважаны расійскі бамбардзіроўшчык-ракетаносец

На беларускім авіярамонтным заводзе № 407 заўважаны рэдкі расійскі самалёт, навучальны бамбардзіроўшчык-ракетаносец Ту-134УБЛ. Мяркуючы па апублікаваных Defence Blog фота, самалёт прайшоў у Мінску рамонт з афарбоўкай. Самалёт афарбаваны ў шэры колер, на ім ёсць надпіс «Ваенна-марскі флот», расійскі трыкалор і сцяг ВМФ Расіі з эмблемай.

Дадзеная мадэль Ту-134 прызначана для навучання і трэніровак экіпажаў далёкіх і стратэгічных бамбардзіроўшчыкаў Ту-22М3 і Ту-160. У салоне ўстаноўлены крэслы для 12 курсантаў — у палёце яны па чарзе праходзілі практыку на месцы другога пілота.

Паколькі адной з галоўных задач Ту-22М3 з'яўляецца паляванне за авіяносцамі, частка самалётаў служыць у Марской авіяцыі ВМФ Расіі. Падобных самалётаў у Расіі адзінкі, два экзэмпляры замацаваныя за Цэнтрам баявога ўжывання і перавучвання асабовага складу авіяцыі ВМФ Расіі ў Ейску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031