Знайсці
15.02.2018 / 15:1633РусŁacБел

Лукашэнка пра беларускі футбол: Усюды правал. Вам не сорамна?

Трэнерам Беларусі павінна быць сорамна за стан футбола ў краіне. Пра гэта заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка, заслухоўваючы даклад па пытаннях падрыхтоўкі трэнерскіх кадраў і развіцця дзіцяча-юнацкага футбола.

«Я проста хачу пабудаваць нашу гутарку з пытання, ці сорамна вам за той стан футбола, які мы сёння маем у краіне. Напэўна, павінна быць сорамна», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік краіны звярнуў увагу, што дзяржава робіць усё для развіцця гэтага віду спорту. Курыруе гэты напрамак кіраўнік найлепшага ў краіне банка, які паспяхова рэалізуе самыя розныя праекты. «Адзін праект, правалены ім, — гэта футбол. А вы дзе былі? Ён жа, груба кажучы, у вас «дах» — падстрахаваць, арганізаваць, яшчэ нешта. А вырашаць праблемы ёсць каму», — мяркуе кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што няўдала выступае не толькі асноўная дружына Беларусі, але і моладзевыя зборныя. «Усюды правал. Самы масавы, самы любімы від спорту, для якога, па вялікім рахунку, каб навучыцца гуляць, нічога не трэба», — канстатаваў ён.

Акрамя таго, неабходна рэарганізаваць Беларускую федэрацыю футбола, дадаў кіраўнік дзяржавы. «Трэба знайсці талковых людзей, стварыць добрую федэрацыю, якая будзе дапамагаць, кантраляваць, падтрымліваць, і ўзяць на кантроль трэнераў», — паставіў задачу ён.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930