Знайсці
14.02.2018 / 17:104РусŁacБел

У Кітаі разблакавалі «Укантакце»

«Укантакце» дамаглася разблакоўкі на тэрыторыі Кітая: ізноў даступныя дадаткі, дэсктопная і мабільная версіі. Сацыяльная сетка паабяцала выконваць мясцовыя законы і блакаваць забароненыя матэрыялы.

У сацсетцы заявілі, што будуць прымаць скаргі ад мясцовых жыхароў, адпраўленыя праз форму «Паскардзіцца» на сайце, рэагаваць на заявы ўладаў.

«Укантакце» апынулася заблакаванай ў Кітаі ў пачатку 2016 года. Кітайскія карыстальнікі паведамлялі, што сацсетка працуе з перабоямі ў залежнасці ад знаходжання ў той ці іншай правінцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031