Знайсці
13.02.2018 / 17:259РусŁacБел

У Брэсце адкрылі мемарыяльную дошку Машэраву

У дзень 100-годдзя вядомага дзяржаўнага і палітычнага дзеяча Беларусі ў абласным цэнтры адбылося адкрыццё мемарыяльнай дошкі, паведамляе БелТА. Памятны знак размясціўся на будынку абласнога ліцэя, які носіць імя Машэрава.

Фота «Вячэрні Брэст».

Па словах намесніка старшыні Брэсцкага аблвыканкама Алега Вялічкі, Пётр Машэраў ўнёс значны ўклад у развіццё вобласці, у тым ліку сістэмы адукацыі. У яго гонар у 2005 годзе быў названы абласны ліцэй.

У Брэсце ў гонар Пятра Машэрава таксама названы галоўны праспект горада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера