Знайсці
08.02.2018 / 10:5511РусŁacБел

У Краснаярску пасажыры дзве гадзіны чакалі вылет пры мінус 16 з-за прылёту Пуціна

У Краснаярску «Боінг-737» авіякампаніі «Победа» разам з пасажырамі дзве гадзіны прастаяў з адчыненымі дзвярыма, пакуль аэрапорт «Емяльянава» чакаў прызямлення самалёта прэзідэнта Уладзіміра Пуціна. Пра гэта пасажыр гэтага рэйса Грыгорый Скарчанка распавёў «Радио Свобода».

Паводле яго слоў, частку пасажыраў аўтобусам давезлі да самалёта, другую групу вывезці з аэрапорта яшчэ не паспелі, калі камандзір экіпажа абвясціў, што ў сувязі з прыбыццём афіцыйных асоб аэрапорт зачынілі.

«Літаральна праз некалькі хвілін камандзір абвясціў, што ў сувязі з прыбыццём афіцыйных асоб (хоць першы раз, здаецца, ён нават Пуціна назваў канкрэтна, потым казаў толькі «афіцыйныя асобы») аэрапорт зачынілі, прычым зачынены нават для супрацоўнікаў аэрапорта, якіх не пускаюць на перон. Таму, сказаў ён, мы не можам зачыніць дзверы ў самалёт, бо няма каму прыбраць трапы. Гэта былі звычайныя трапы, самалёт абсталяваны двума выхадамі, абодва яны засталіся адкрытымі, быў скразняк.

На вуліцы было -16, не так ужо і халодна, нам пашанцавала», — распавёў Скарчанка.

Чаканне з адкрытымі дзвярыма заняло ў агульнай складанасці дзве гадзіны. Выпускаць рэйсы з Краснаярска пачалі ўжо пасля таго, як аэрапорт прыняў усе затрыманыя рэйсы. Ацяпленне ў гэты час не ўключалі. Аб чаканні Скарчанка таксама напісаў у фэйсбуку.

Па словах пасажыра, у пачатку супрацоўнік аэрапорта зайшоў у салон і «зачыніў усе ілюмінатары з левага боку», нічога не тлумачачы.

«Такі здзек з людзей — гэта сапраўднае свінства, а кіраўнік дзяржавы так паказвае сваё грэбаванне да ўсіх грамадзян. Гэта брыдка, гэта зневажальна», — напісаў Скарчанка ў «Фэйсбуку».

«Як рэагавалі людзі ў самалёце? На кампанію ніхто не лаяўся, хтосьці проста маўчаў, а хтосьці лаяў улады, скажам так», — распавёў ён «Свабодзе».

Усяго 7 лютага па прычыне прылёту першай асобы былі затрыманыя сем рэйсаў прыкладна на гадзіну.

tvrain.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031