Знайсці
08.02.2018 / 09:39РусŁacБел

16 лютага праезд у грамадскім транспарце Вільні будзе бясплатным

16 лютага ў 100-годдзе аднаўлення Літоўскай дзяржавы праезд у грамадскім транспарце сталіцы будзе бясплатным, такое рашэнне прыняла сталічная рада, піша Delfi.lt

Па словах мэра Вільні Рэмігіюса Шымашуса, гэта будзе каштаваць бюджэту 29 000 еўра — на такую суму ў святочныя дні звычайна купляюць квіткі на праезд. Ён падкрэсліў, што бясплатны праезд важны тым, што немалая частка стаянак у цэнтры сталіцы будзе закрыта з-за мерапрыемстваў.

Па словах Шымашуса, святочныя мерапрыемствы пачнуцца з самай раніцы і будуць доўжыцца да вечара, таму мэрыя хоча, каб у жыхароў была магчымасць удзельнічаць у мерапрыемствах «не абмяжоўваючы сябе з-за выдаткаў на транспарт».

Вільня — не першы горад у краінах Балтыі, які прапануе падобную ініцыятыву — 18 лістапада 2017 года ў нагоды 99-годдзя аднаўлення Латвійскай дзяржавы праезд у Рызе быў бясплатным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031