Знайсці
05.02.2018 / 17:082РусŁacБел

Галоўнага інжынера МЗКЦ прызналі невінаватым ў атрыманні хабару, і адразу ж затрымалі па новай справе

Галоўны інжынер Мінскага завода колавых цягачоў Андрэй Галавач быў затрыманы ў маі 2015 года. Сёння Суд Фрунзенскага раёна Мінска апраўдаў інжынера, але ён быў адразу ж затрыманы па новай справе.

Па версіі следства, ён, а таксама начальнік канструктарскага бюро і намеснік начальніка інструментальна-штампавога кіравання МЗКЦ атрымлівалі хабары за садзейнічанне пры пастаўках на адзін з заводаў. Усяго следства выявіла 80 эпізодаў атрымання хабару, Андрэю Галавачу інкрымінавалі атрыманне больш чым 180 тысяч дэнамінаваных рублёў.

Расследаванне працягвалася амаль два гады. У сакавіку 2017-га Андрэй Галавач быў асуджаны па ч. 3 арт. 430 КК (Атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры) на 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці.

Сёння Суд Фрунзенскага раёна Мінска абвясціў апраўдальны прысуд 56-гадоваму галоўнаму інжынеру, але адразу ж ён быў затрыманы па новай справе.

Яго затрымалі супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй, паведамляе прэс-служба МУС.

Яго зноў падазраюць у атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры. За магчымасць ажыццяўлення пастаўкі для патрэб прадпрыемства абсталявання коштам больш за $20 мільёнаў мужчына нібыта атрымаў ад іх хабар у памеры $70 тысяч.

Галоўнае следчае ўпраўленне Следчага камітэта па гэтым факце распачала крымінальную справу па ч. 3 арт. 430 КК. Затрыманаму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031