Знайсці
05.02.2018 / 10:2812РусŁacБел

Кіроўца, якога спыніла ДАІ пад Драгічынам, прыкінуўся мёртвым. Давялося біць шкло

Даішнікам Брэсцкай вобласці на выходных трапіліся «вясёлыя» парушальнікі.

Ілюстрацыйнае фота.

Першы выпадак адбыўся 4 лютага каля 4 гадзіны раніцы ля вёскі Новая Попіна (Драгічынскі раён).

Даішнікі хацелаі спыніць «Аўдзі А6», але кіроўца толькі паддаў газу. Пачалася пагоня.

Да пераследу парушальніка далучыліся яшчэ некалькі экіпажаў ДАІ, якім удалося спыніць «Аўдзі». Кіроўца перасеў на задняе пасажырскае сядзенне і заблакаваў дзверы аўтамабіля знутры. Інспектары неаднаразова прапаноўвалі кіроўцу выйсці з аўтамабіля, але ён не рэагаваў і стаіўся. Для аказання дапамогі кіроўцу, які не падаваў прыкмет жыцця, было прынята рашэнне разбіць шкло, каб адкрыць дзверы аўтамабіля. Інспектары адвезлі кіроўцу ў бальніцу, дзе той адмовіўся ад медыцынскага агляду. У выніку на 27-гадовага мясцовага жыхара складзеныя тры адміністрацыйных матэрыялы.

Другое надзвычайнае здарэнне адбылося амаль у той жа час у Івацэвічах. У гэтым выпадку даішнікі спынілі «Рэно Логан».

31-гадовы кіроўца адмовіўся выйсці з аўтамабіля.

«Акрамя таго, заставацца ў салоне аўтамабіля яму дапамагалі пасажыры, якія трымалі яго за вопратку. Патрабаванні супрацоўнікаў ДАІ кіроўца не выконваў, хоць яго неаднаразова папярэджвалі аб прымяненні фізічнай сілы», — паведамляюць міліцыянты.

У выніку кіроўцу ўсё ж выцягнулі з салона сілай. Але на «выратаванне» таварыша кінуліся яго сябры-пасажыры (мясцовыя жыхары 1995 і 1996 г.н.).

«Правакуючы супрацоўнікаў ДАІ сваім цынічным і неадэкватнымі паводзінамі, пасажыры спрабавалі «вызваліць» свайго таварыша, але не змаглі. «Начныя прыгоды» для кампаніі працягнуліся ў Івацэвіцкім РАУС. У цяперашні час у дачыненні да затрыманых праводзяць следчыя дзеянні супрацоўнікі Следчага камітэта. На кіроўцу і пасажыраў складзены адміністрацыйныя матэрыялы. Таксама вырашаецца пытанне аб завядзенні крымінальнай справы», — паведамляе ДАІ Брэсцкай вобласці.

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031