Знайсці
02.02.2018 / 11:3110РусŁacБел

З палону ў Лівіі вызвалілі былога беларускага спецназаўца

Фота Вадзіма Заміроўскага

З палону ў Лівіі вызвалілі былога беларускага спецназаўца. Вячаслаў Качура быў у зняволенні з лета 2011 года. Яго вызваленню паспрыялі расійскія дыпламаты. Беларус ужо вярнуўся на радзіму, у аэрапорце яго сустракалі дачка і сын, ён паехаў дахаты ў Мар'іну Горку, паведамляе tut.by.

Вядома, што Качура, былы начальнік штабу 334-га асобнага атрада спецназу ГРУ СССР, служыў у Афганістане, у Лівіі знаходзіўся з чэрвеня 2011-га ў якасці ваеннага спецыяліста. Ён прыехаў у складзе групы міжнародных спецыялістаў з Беларусі, Украіны і Расіі. Ужо праз два месяцы іх затрымалі лівійскія рэвалюцыянеры. Ваенным спецыялістам выставілі абвінавачанне ў супрацоўніцтве з рэжымам Кадафі. Частку затрыманых пазней удалося вызваліць, а беларус заставаўся за кратамі.

Як паведаміў кіраўнік расійскай кантактнай групы па ўнутрылівійскім урэгуляванні Леў Дзяньгоў, вызваленне Вячаслава Качуры стала магчымае пасля доўгіх перамоў. Пытаннем вызвалення займаўся асабіста кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў, які каардынаваў свае дзеянні з МЗС Расіі, Беларусі, з КДБ, дадае ria.ru.

Адзначаецца, што Качура адчувае сябе добра. Апошнім часам ён знаходзіўся ў лепшых умовах — яго ўдалося перавесці ў турму ў горадзе Трыпалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031