Знайсці
15.01.2018 / 06:241РусŁacБел

У Каліфорніі аўтамабіль дзіўным чынам урэзаўся ў другі паверх стаматалогіі ФОТАФАКТ

LA Times

У горадзе Санта-Ана ў Каліфорніі аўтамабіль урэзаўся ў другі паверх будынка стаматалагічнай клінікі, паведамляе The Los Angeles Times са спасылкай на мясцовую паліцыю.

Машына рухалася па дарозе на высокай хуткасці і ўрэзалася ў адбойнік, пасля чаго аўтамабіль адкінула ў бок клінікі, дзе ён пратараніў другі паверх будынка.

На месца здарэння прыбылі пажарныя, якія дасталі з машыны кіроўцу і пасажыра. Як адзначае NBC, іх даставілі ў бальніцу з нязначнымі траўмамі. У момант аварыі кіроўца знаходзіўся пад уздзеяннем наркотыкаў.

NBC на сваёй старонцы у твітары апублікаваў відэа з месца здарэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера